4 лютага спаўняецца 205 год з дня нараджэння Вінцента Дуніна-Марцінкевіча.
У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай літаратуры іх шмат, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, можна сказаць, наш першы прафесійны пісьменнік, аўтар лібрэта першай беларускай оперы, заснавальнік нашай камедыяграфіі, стваральнік беларускага нацыянальнага тэатра – Вінцет Дунін-Марцінкевіч. 4 лютага спаўняецца 205 год з дня яго нараджэння.
У сувязі з гэтай знамянальнай датай сумесна з цэнтральнай бібліятэкай і бібліятэкарам гімназіі ў 8-х класах было праведзена мерапрыемства - літаратурны партрэт “Збіральнік і заснавальнік моўных скарбаў”, таксама была аформлена выстава “Жыве паміж намі дудар наш”.
Духоўная спадчына В.І. Дуніна-Марцінкевіча назаўсёды застанецца ў гісторыі беларускай культуры.