Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Святыя зямлі беларускай

Дата: 4 сентября 2014 в 08:25
2 213 просмотров

      3 верасня ў гімназіі г. Чачэрска адбылося мерапрыемства сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай “Святыя зямлі беларускай”, з паказам відыяфільма.

     Для кожнага жыхара нашай краіны першая нядзеля верасня - асаблівая, святочная. У шумлівыя спантанныя размовы школьнікаў уключаецца важкае, выверанае стагоддзямі, поўнае мудрасці і стваральнай энергіі Роднае слова. Менавіта ў гэты дзень у нашай рэспубліцы, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Свята Беларускага пісьменства.

    Дзень беларускага пісьменства - дзяржаўнае свята, якое мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ушанаванне продкаў - асветнікаў, жыццё якіх было прысвечана развіццю і памнажэнню духоўнага багацця нашага народа, сучасных творцаў роднага слова, якіх захоўваюць слаўныя традыцыі беларускай пісьменнасці.

    Гісторыя свята пісьменства мае добрую традыцыю – праводзіцца ў розных гарадах Беларусі, звязаных з асветай і адраджэннем пісьменства. Нагадаем, што свята адзначаецца ў нашай краіне ў двадцаты раз. Упершыню яго святкаванне адбылося ў старажытным Полацку. Сёлета горад Заслаўль ўганараваны быць сталіцай свята. Горад, дзе перапляталіся гісторыя і сучаснасць. Ён сабярэ шмат аматараў і класікаў беларускага пісьменства, культуры нашага народа.

    Мы павінны памятаць, што з самай далёкай даўніны нашы продкі жылі высокімі пачуццямі і глыбокімі думкамі, стваралі каштоўныя багацці, якія пакінулі нам ў спадчыну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.