Шестой школьный день 24.03.2018
В шестой школьный день 24 марта 2018 года в государственном учреждении образования «Гимназия г.Чечерска» проходили различные мероприятия.
В течение всего дня работали:
- компьютерный класс;
- консультационный пункт;
- общественно-полезный труд;
- спортивный зал;
- проводились занятия объединений по интересам;
- факультативные занятия
Ученическая исследовательская конференция "Гимназическая весна-2018"
Па памятных мясцінах Чачэршчыны
2018 год абвешчаны Годам малой Радзімы. Родны кут. Зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек зрабіў першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на нашай зямлі – самае дарагое, самае блізкае, і куды б цябе не закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёй душэўная сувязь. Наша зямля – зямля нашай роднай Беларусі, зямля гераічнага, мужнага, працавітага беларускага народа, які ў барацьбе за сваю незалежнасць і шчасце выкаваў волю да перамогі, імкненне да свабоды і светлага будучага.
У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Гімназія г.Чачэрска” пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў, прысвечаных Году Малой Радзіме.
24 сакавіка для вучняў 7 класса прайшоў краязнаўчы экскурс у гісторыю "Па памятных мясцінах Чачэршчыны”, з суправаджэннем відэафільма “Мой горад, мой дом, мая гісторыя”. Аформлена кніжная выстава “Чачэршчына нам дадзенная лёсам”, а так сама фотавыстава архітэктурных і памятных месцаў Чачэршчыны.
Вучні зрабілі гістарычнае падарожжа ў мінулае нашага горада, прайшлі шляхамі, дзе знаходзяцца помнікі сівой даўніны і сучасныя архітэктурныя помнікі, якія ўпрыгожваюць нашу малую радзіму.
Для таго, каб адчуваць сябе сапраўдным жыхаром роднага края, трэба ведаць гісторыю нашага горада, спадчыну бацькоўскага краю.
Непаўторная Чачэрская зямля! Ты прайшла нялёгкі, але слаўны шлях свайго развіцця. Мы ганарымся тваёй гісторыяй!
Сівакова В.Ю., бібліятэкар