Слова роднае - вечнасць свет!
4 верасня цэнтральная бібліятэка шчыра прывітала і віншавала вучняў гімназіі на свяце беларускага пісьменства. На свята так сама запрасілі ў якасці гасцей, отца Васілія, мясцовую паэтэссу Валянціну Пранкевіч, якая чытала свае вершы.
Для кожнага вучня першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Вядучыя свята, апранутыя ў беларускія народныя касцюмы, паведамілі вучням аб Дне Беларускага пісьменства, якое мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ўшанаванне продкаў – асветнікаў, жыццё якіх было прысвечана развіццю і памнажэнню духоўнага багацця нашага народа, сучасных творцаў роднага слова, якія захоўваюць слаўныя традыцыі беларускай пісьменнасці.
Гісторыя свята пісьменства мае добрую традыцыю – праводзіцца ў розных гарадах, звязаных з асветай і адраджэннем пісьменства. Вучням нагадалі, што свята адзначаецца ў нашай краіне ў дваццаты раз. Упершыню яго святкаванне адбылося ў старажытным Полацку. Сёлета ўганараваны быць сталіцай свята, гэта горад Іванава Брэсцкай вобласці. Горад, дзе перапляталіся гісторыя і сучаснасць, ён сабярэ шмат аматараў і класікаў беларускага пісьменства, культуры нашага народа.
На прыканцы мерапрыемства отец Васілій ў якасці падарунка вучням гімназіі ўручыў праваслаўны часопіс “Сретение”.
Сівакова В.Ю., бібліятэкар