Вандроўнік жыцця скарацечнага (65- годдзю М.Макарцова)
23 студзеня вучні гімназіі г. Чачэрска, сабраліся у цэнтральнай раённай бібліятэцы, каб аддаць даніну павагі чалавеку, які многае зрабіў для нашай Чачэрскай зямлі- Мікалаю Фёдаравічу Макарцову. На вялікі жаль яго сёння няма побач з намі, але яго справа працягваецца. Лёс дараваў гэтаму чалавеку яркую, напоўненую добрымі справамі і павагах акружаючых жыццё.
Вучыўся ён у Магілёўскім культурна-асветніцкім вучылішчы і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна- мастацкім інстытуце. Пры гэтым жа інстытуце скончыў аспірантуру. Цікавы жыцёвы шлях у гэтага чалавека. Менавіта малая радзіма насыціла народнасцю яго творчасць.
У нашым раёне ён стаў стваральнікам такіх свят як “Купалле”, 70- гадовы юбілей Чачэрскага раёна, юбілейныя даты 845 і 850 год г. Чачэрску и шэраг іншых, аказваў творчую дапамогу фальклорным калектывам раёна. Быў ініцыятарам стварэння графскага тэатра пры Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі і бібліятэчнага тэатра пры цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Свае артыстычныя здольнасці Мікалай фёдаравіч праяўляў не толькі ў фальклорным тэатры, але і на тэлеэкране і радыё.
Не адзін год займаўся літаратурнай дзейнасцю, друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах, часопісах. Ён з’яўляецца аўтарам п’есы “Тураўская легенда” і кніг “Каб не пересыхала крыніца”, “Слова пра творцаў”, “Па святочных шляхах Беларусі”, і інш.
Мікола Макарцоў з’яўляецца дыпламантам рэспубліканскіх міжнародных і сусветных фестываляў. Мае шераг тузнагарод: грамат, дыпломаў, медалёў. Яго творчасць адлюстравана ў энцыклапедыях і кнігах.
Усёй сваёй плённай і шматграннай дзейнасцю Мікола Макарцоў рабіў значны ўнёсак у культуру і мастацтва Беларусі, развіццё рэспубліканскай святочна- фестывальнай рэжысёрскай школы.