Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чачэрская зямля, адкуль мы родам

Дата: 28 октября 2014 в 14:04, Обновлено 30 октября 2014 в 15:59
547 просмотров

Зусім нядаўна адзначаў наш славуты горад над Чачорай і Сожам свой 855-гадовы юбілей з дня заснавання. 
21 лістапада вучні гімназіі г.Чачэрска былі запрошаны  ў цэнтральную раёную бібліятэку, дзе адбылося мерапрыемства “Пра цябе, родны край, шчыра песню пяю”.
На мерапрыемстве вучням гімназіі паведамілі аб жывых сведках сівой гісторыі нашага горада. Аб тым, што Чачэршчына – адзін з прыгажэйшых куткоў на Гомельшчыне. Непаўторна яна сваімі бярозавымі гаямі, квяцістымі лугамі, журавінавымі балотамі і вольнымі сасновымі барамі. Няма нідзе такіх блакітных азёр, як наша Святое возера. Нідзе не знойдзеш Ратушы. А Замкавая гара – самая праўдзівая сведка шматвяковай старажытнай гісторыі горада і раёна, працавітых і гераічных нашчадкаў.
Нягледзячы на цяжкасці і праблемы, Чачэршчына жыве, набірае пазітыўныя тэмпы развіцця. Развіваюцца прамысловасць, сельская гаспадарка. Але галоўным багаццем раёна былі і застаюцца людзі. Іх самаадданая праца, талент і мужнасць адраджалі нашу зямлю пасля цяжкіх выпрабаванняў. Любоў да сваёй малой радзімы ўсяляе аптымізм і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.