Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Веру ў моц тваю, бацькоў святое слова

Дата: 2 сентября 2017 в 09:21, Обновлено 4 сентября 2017 в 10:21
292 просмотра

Штогод ў першую нядзелю верасня мы адзначаем свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае  значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Дзень беларускага пісьменства – свята духоўнасці, культуры і літаратуры – пачаў сваё шэсце ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага першадрукара і асветніка, заснавальніка ўсходнеславянскага  кнігадрукавання.

У гімназіі кожны год праводзіцца шэраг  мерапрыемстваў, Дні, Тыдні, Дэкады мовы і літаратуры, культуры — гэта працяг  той размовы, што пачынаецца  першага верасня.  Яны не толькі афарбоўваюць заняткі у свежыя колеры, але і напаўняюць духоўнасцю і вучняў, і педагогаў, і ўвесь працэс адукацыі, ажыўляюць яго. Размова пра Беларусь, гутаркі пра культуру беларусаў, пошукі і знаходкі фальклорных брыльянтаў, непасрэдны ўдзел у святах — гэта своеасаблівае далучэнне нашай юнай змены да жыцця і спраў сваіх папярэднікаў, далучэнне да духоўных скарбаў.

У рамках Дня пісьменства 1 верасня для вучняў гімназіі супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі мерапрыемства “Веру ў моц тваю, бацькоў святое слова”. На якім вучні,  пазнаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, паслухалі выступленні  мясцовых паэтаў , таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства прысутнічаў іерэй Спаса-Прэабражэнскай царквы Васілій. Ён сардэчна павіншаваў усіх вучняў і настаўнікаў з Днём ведаў і кожнаму гімназісту ўручыў часопіс “Сретение”. 

Вучні гімназіі дружна адказвалі на ўсе пытанні і сваімі ведамі паказалі, што добра ведаюць беларускую мову і сябрцюць з ёй. Вельмі хацелася б, каб і далей сяброўства з роднай мовай, было такім плённым і прынесла вучням вялікую карысць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.