Патрыёт, змагар, паэт
4 лютага 2018 года адзначаецца 210 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч. Для вучняў 9 класса прайшло мерапарыемства “Патрыёт, змагар, паэт”. Вучні пазнаёмілісь з аўтабіяграфіяй класіка, з творамі, якія ён пісаў па-беларуску і па-польску: «Пінская шляхта», «Залёты», «Шчароўскія дажынкі» і «Купала» і іншыя. Сваю творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, паставіўшы аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841). Яго імем названы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, вуліцы ў Мінску і Маладзечне, гарадскім пасёлку Івянец і вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна. Створаны школьны літаратурны музей В. Дуніна-Марцінкевіча ў Пяршаях. Плануецца адкрыццё помніка пісьменніку ў Мінску і стварэнне музея ў Люцынцы.
Увага да асобы і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча праяўлялася як у Беларусі, так і за яе межамі. Пераклады твораў В. Дуніна-Марцінкевіча існуюць на нямецкай, рускай, украінскай, польскай, латышскай мовах. Яго творчасць аналізавалі польскія, украінскія, расійскія, англійскія, нямецкія, літоўскія, славацкія, югаслаўскія даследчыкі.
В.Ю.Сівакова, бібліятэкар