Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Завочнае падарожжа па залатым коле Гомельшчыны

Дата: 23 апреля 2018 в 10:03
357 просмотров

   “У Год малой радзімы я запрашаю ў завочнае падарожжа па залатым коле Гомельшчыны”, -  пачынаю суботняе мерапрыемства з пяцікласнікамі.

   І як прыемна, што наш маршрут будзе пралягаць праз старажытны і вечна малады наш гарадок Чачэрск.

   А слаўных мясцін у нас нямала! Вучні мелі магчымасць адзін аднаму паведаміць вядомае і з асаблівым захапленнем пачуць нешта новае.

   Гэта графскі парк.У канцы XVIII стагоддзя па ініцыятыве графа З.Р.Чарнышова быў пасаджаны парк.Гэта кампазіцыя пейзажнага тыпу, з маляўнічай планіроўкай алей. Зараз гэта месца адпачынку, дзе праходзяць народныя гулянні, святы, сустрэчы моладзі.

   А сядзіба Чарнышовых-Круглікавых! Палаца-паркавы ансамбль  пабудаваны ў рысах позняй готыкі, які захаваўся і сёння.Па меркаванні  вучняў, так і напрошваецца стварыць тут культурны гарадскі цэнтр.

   Спаса-Прэабражэнская царква. Гэты храм - духоўны цэнтр усёй Чачэршчыны.

   І, несумненна,  жамчужына нашага мястэчка - Ратуша. Чачэрская ратуша лічыцца самай незвычайнай у Беларусі. Усяго іх захавалася пяць: у Віцебску, Шклове, Нясвіжы, Слоніме і Чачэрску. Гэта помнік, унікальнасць якога ў тым, што гісторыя функцыянавання будынка Ратушы захавалася да нашых дзён. Вядома, што з 1880 па 1917 гады ў будынку ратушы знаходзілася гарадское самакіраванне. Шмат чаго памятаюць сцены ратушы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў яе падвалах размяшчалася турма. У пасляваенны час у памяшканнях будынка функцыяніравала школа. А ў канцы 40-х гадоў XX ст.-раённы суд. У 1974годзе ратуша згарэла. Доўгі час збудаванне знаходзілася на рэстаўрацыі. Сучасны будынак - асаблівае ўпрыгожванне нашага горада. “Высокая, велічная, сённяшняя ратуша нагадвае жанчыну-воіна з найпрыгажэйшай на галаве каронай, - працягвае аповед пяцікласнік Арцём Сафроненка, - і з’яўляецца своеасаблівым сімвалам Чачэрска, які ўказвае на старажытнасць горада, яго самабытнасць і захаванне традыцый, а памяшканні нашай жамчужыны беражліва захоўваюць ключ ад таямніц  далёкай гісторыі нашага краю”.

   Гасцінна расчыняюцца дзверы для наведвальнікаў гісторыка-этнаграфічнага музея, які размясціўся ў ратушы. Ступаеш на памосткі першага пакоя, і,хоць у зале пануе поўная цішыня, здаецца, што вялікі аркестр іграе для цябе ўрачыстую мелодыю жыцця і гісторыі. І з цікавасцю знаёмішся з экспазіцыяй, якая аб’ёмна адлюстроўвае жыццё і побыт старажытных людзей. Захапляе і тое, з якім майстэрствам зроблена жаночае і мужчынскае адзенне! А саматканыя і вышываныя ручнікі! Рэліквіі нашых продкаў – іконы – надаюць нам упэўненасці, разглядаеш іх і быццам адчуваеш дапамогу і суцяшэнне.

   У мемарыяльнай зале Чарнышовых, дзе сёння ладзяцца пастаноўкі графскага тэатра, наведвальнікі змогуць акунуцца ў атмасферу эпохі графа Чарнышова.

 І ты ўяўляеш, быццам зараз паедуць карэты, пройдуць дамы ў пышным убранні і адчуваеш, як пахне даўніною.

   Разынка Ратушы – драўляная вінтавая лесвіца, паднімаючыся па якой, ты апынешся на аглядавай пляцоўцы. Зірнеш - і з вышыні птушынага палёту ўбачыш родны куточак, поўны прыгажосці, свету і цяпла.   Незвычайнасць нашай жамчужыны ў тым, што ў яе не адна вежа, а пяць, і ўсе яны выкананы з дрэва.

  На працягу апошніх гадоў тут, у будынку ратушы, ладзяцца важныя афіцыйныя мерапрыемствы,  паседжанні грамадскіх арганізацый, сустрэчы замежных гасцей і дэлегацый з гарадоў-пабрацімаў.

   І мяне акрыляе надзея і ўпэўненасць, што і будучае пакаленне будзе захоўваць гісторыка-этнаграфічныя традыцыі сваёй малой радзімы.

   Сардэчна запрашаем наведаць жамчужыну нашага мястэчка і адчуць непаўторную атмасферу чачэрскага краю!

Дзегцярова В.А.,  класны кіраўнік V класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.