Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У спадчыну - добрае, роднае слова

Дата: 5 сентября 2013 в 09:40
812 просмотров

 

       Дзень беларускага пісьменства - дзяржаўнае свята, якое мае на мэце захаванне нашай гістарычнай спадчыны, ушанаванне продкаў- асветнікаў, жыццё якіх было прысвечана развіццю і памнажэнню духоўнага багацця народа, сучасных творцаў роднага слова захоўваюць слаўныя традыцыі беларускай пісьменнасці.

      Да Дня беларускай пісьменнасці ў гімназіі г.Чачэрска адбылося мерапрыемства "Беларусь, роднай мовы сваёй не цурайся" з афармленнем выставы "Родная мова - крыніца празрыстая".

     У гэты дзень у рамках дзяржаўнага свята ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з паэтамі Гомельшчыны "Шануйце роднае слова", дзе давялося папрысутнічаць і вучням гімназіі. 

    На гэта свята завіталі сапраўдныя майстры слова. Гэта усімі вядомыя нашы паэты-землякі Міхаіл Болсун - таленавіты з чулай, паэтычнай, пяшчотнай душой, Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна, Вікторыя Смірнова - аўтар кнігі вершаў "Ветер времени". Яе вершы ўвайшлі ў розныя журналы, альманахі, калектыўныя зборнікі. 

    Гэта сустрэча для нас стала сапраўдным святам, яна атрымалася цікавай і насычанай. У падарунак ад нашых знакамітых пісьменнікаў-землякоў гімназісты атрымалі аўтографы і кнігу Вікторыі Смірновай "Ветер времени".

    Якіж ты цудоўны Чачэрск! Якая ж ты прыгожая, Беларусь! Якія прыгожыя твае людзі! Яны шануюць сваю мову, сваю культуру, сваю багатую спадчыну, сваё роднае Слова. І ў гэтым, відаць, і ёсць галоўны сэнс цудоўнага Дня беларускага пісьменства.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.