По Несвижским тайнам в шестой школьный день
Нясвіжскія таямніцы
Шмат незвычайных мясцін на тэрыторыі нашай Радзімы. Кожны куток Беларусі захоўвае сваю таямніцу, за веданне якой яшчэ і сёння змагаюцца гісторыкі.Некаторыя з іх ужо раскрыты. І мы з сябрамі сабраліся, каб Нясвіжскі замак завочна паведаміў нам некаторыя свае легенды, паданні і таямніцы. Пасля вандроўкі ўсе былі так захоплены, што не адразу адказвалі на пытанні, хоць кожнае слоўца суправаджальнага каментара яны запомнілі і гатовы былі паўтараць зноў і зноў. Самае першае традыцыйнае пытанне:
- Што вам больш за ўсё спадабалася ў завочным падарожжы па Нясвіжы?
- Несумненна, легенды! Яны вельмі цікавыя і гучаць так, быццам гэта сапраўды было.
- Таямніца дванаццаці апосталаў. Яна вельмі захапіла. Калі іх знойдуць, то гэта будзе сенсацыя!
- Пра прывід Барбары! Было шкада яе…
- Пра дванаццаць дзяцей, якія памерлі адзін за адным.
- Пра тое, як жывых людзей пакінулі замураванымі без ежы і вады, каб яны змянілі веру. Але яны не здаліся!
- Што зрабілі б вы, каб сустрэліся з адным з прывідаў?
- Паспрабаваў бы дакрануцца да яго.
- Спытаўся б, як дапамагчы яму?
- А я не веру ў прывідаў!
- Ці шмат новага вы даведаліся сёння?
- Вельмі . Я даведаўся, што ў Нясвіжы шмат таямніц.
- Не, я не ведаў толькі некаторыя часткі і факты.
На пытанне: “Ці ёсць у вас жаданне наведаць Нясвіж?” пачулася гучнае: “Так! Абавязкова!” Пэўна, мара аб экскурсійным падарожжы ў Нясвіжскі замак хутка павінна ажыццявіцца.
В.А.Дзегцярова, класны кіраўнік XI «Б» кл.