Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

По Несвижским тайнам в шестой школьный день

Дата: 12 ноября 2016 в 12:38, Обновлено 13 ноября 2016 в 18:38
532 просмотра

Нясвіжскія таямніцы

    Шмат  незвычайных мясцін на тэрыторыі  нашай Радзімы. Кожны куток Беларусі захоўвае сваю таямніцу, за веданне якой яшчэ  і сёння змагаюцца гісторыкі.Некаторыя з іх ужо раскрыты. І мы з сябрамі сабраліся, каб Нясвіжскі замак завочна паведаміў нам некаторыя свае легенды, паданні і таямніцы. Пасля вандроўкі  ўсе былі так захоплены, што не адразу адказвалі на пытанні, хоць  кожнае слоўца суправаджальнага каментара яны запомнілі і гатовы былі паўтараць зноў і зноў. Самае першае традыцыйнае пытанне:

  • Што вам больш за ўсё спадабалася ў завочным падарожжы па Нясвіжы?
  • Несумненна, легенды! Яны вельмі цікавыя і гучаць так, быццам гэта сапраўды было.
  • Таямніца дванаццаці апосталаў. Яна вельмі захапіла. Калі іх знойдуць, то гэта будзе сенсацыя!
  • Пра  прывід Барбары! Было шкада яе…
  • Пра дванаццаць дзяцей, якія памерлі адзін за адным.
  • Пра тое, як жывых людзей пакінулі замураванымі без ежы і вады, каб яны змянілі веру. Але яны не здаліся!
  • Што  зрабілі б вы, каб сустрэліся з адным з прывідаў?
  • Паспрабаваў бы дакрануцца да яго.
  • Спытаўся б, як дапамагчы яму?
  • А я не веру ў прывідаў!
  • Ці шмат новага вы даведаліся сёння?
  •  Вельмі . Я даведаўся, што ў Нясвіжы шмат таямніц.
  • Не, я не ведаў толькі некаторыя часткі і факты.

На пытанне: “Ці ёсць у вас жаданне наведаць Нясвіж?” пачулася гучнае: “Так! Абавязкова!” Пэўна, мара аб экскурсійным падарожжы ў Нясвіжскі замак хутка павінна ажыццявіцца.

 

В.А.Дзегцярова, класны кіраўнік XI «Б» кл.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.