Да 100 год са дня нараджэння А.Куляшова
6 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, вядомага беларускага паэта. У сувязі з гэтай юбілейная датай работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі ў гімназіі мерапрыемства-літаратурны партрэт “Асуджан я любоўю пажыццёва”.
Аркадзь Аляксандравіч нарадзіўся на Магілеўшчыне ў весцы Самацэевічы, у сям’і настаўнікаў. Свет дзяцінства і юнацтва ўвайшоў у паэзію Куляшова рэчкай Бесяддзю і магілёўскай хмаркай, ельнікам і зялёнай дубравай.
А.Куляшоў прыйшоў ў паэзію вельмі маладым. Дванаццацігадовым хлопчыкам ён надрукаваў у акруговай газеце “Наш працаўнік” першы верш. Да ранніх вершаў паэта належыць знакаміты верш “Бывай…”, пакладзены ў наш час на музыку. Да вайны выйшла яго некалькі паэтычных кніг. Ад празрыстых, бясхістрасных, але непрымітыўных ранніх вершаў да сапраўдных шэдэўраў савецкай паэзіі, такіх, як цыкл вершаў аб юнацтве, паэмы “У зяленай дубраве”, “Сця.г брыгады”, “Прыгоды цымбал”, цыкл вершаў “Маналог”, паэма “Цунамі”, “Новая кніга”.
Пры жыцці паэта на беларускай, рускай і іншых мовах брацкіх народаў было выдадзена 93 яго кнігі. Паэту былі прысуджана дзве Дзяржаўныя прэміі СССР, прэмія БССР імя Янкі Купалы, прэмія ленінскага камсамола Беларусі.
4 лютага 1978 года Аркадзя Аляксандравіча не стала. Яго нечаканая смаець вельмі балюча параніла ўсіх.
Паэзія Аркадзя Куляшова з гадамі не старэе, а набывае новую сілу і прывабнасць. Яго вершы і паэмы – адзін з самых каштоўных скарбаў нашай літаратуры.