Зима
1 частка
Вось і выпаў першы снег,
І хутчэй, хутчэй саней вясёлы бег.
Гледзячы на наваколле,
Чуеш прыемны водар голля.
Гэты абшар зажыўляе ўсе раны,
А навокал - усё мары, ды мары
У душы тваёй звіняць,
Разам са снегам шапацяць.
Не даюць табе спакою,
Снег ціха сыплецца гарою.
Ты жадаеш устаць з павозкі,
Скокнуць у чыстае, белае поле,
Быццам кнігі вучань, раскідаць паўсюды снег.
Гэта ж воля і раздолле!
Абыдзі ўвесь белы свет,
Не знайсці табе вяселля лепш за гэта.
І ўжо не хата твая мэта.
А прагуляцца ў завіруху,
Сняжынкі залятаюць ў вуха!
Ты не жадаеш хатняй цішыні,
Бо на вуліцы хутчэй ляцелі дні.
Вечарам ужо чаю з мёдам ці з павідлам, а быць можа, з піражком.
І яшчэ хутчэй вялікае вяселле прыйдзе ў кожны дом.
2 частка
Новы год прыйдзе да нас,
Не патрэбна ісці ў клас,
Не патрэбна на заняткі,
Ужо канікулы, рабяткі!
Раніцай ты выглянеш у акно,
Упрыгожана яно.
Паліто, хутчэй у дзверы.
Быццам казачныя зверы,
Так гурбаў снегу намяло…
Вунь там белы Бельмандо.
Нават лосі, іх суседзі,
Зімою сплючыя мядзведзі.
А на дрэвах белыя сукенкі,
Ой, я зусім забыў пра елку!
І хутчэй за тапаром,
І ў прыгожы белы дом.
Колькі елак у тым лесе сустракаецца!
Але якая ж мне спадабаецца?
О, вось елка прыгажуня,
Дзе прабегла даўганогая касуля.
Я яе забраў дадому, упрыгожыў.
Колькі цацак! І сава, і вожык!
Стукнуў Новы год у дзверы,
Ажывіліся ўсе зверы,
Пасмяяўся я, заснуў, раніцай прачнуўся,
І да ёлкі я звярнуўся.
Колькі падарункаў там было,
Быццам снегам намяло!
Гэта ўсё было так прыгожа,
Што апавядаць пра гэта няможна!
Юлія Мохарава, вучаніца 8 “Б” класа