ПЕРШЫ ЎРОК У ДЗЕНЬ ВЕДАЎ У 2017/2018 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
Для першага ўрока ў Дзень ведаў у 2017/2018 навучальным годзе рэкамендуецца тэма “Беларусь — мая Айчына!”. Першы ўрок на гэтую тэму павінен спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, раскрыццю творчага патэнцыялу, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнню да духоўна-маральнай культуры.