Дакрануцца да гісторыі горада
З кожным годам усё далей і далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. І з кожным годам усё менш застаецца сярод нас яе ўдзельнікаў.
У гэтым годзе спаўняецца 70 год з дня стварэння 1-й Гомельскай партызанскай брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі нашага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай ворагам тэрыторыі шугала полымя ўсенароднага партызанскага руху. Яно было выклікана да жыцця справядлівымі, вызваленчымі мэтамі вайны супраць фашысцкіх агрэсараў, з’яўлялася глыбокай праявай патрыятызму.
Чачэрскі раён стаў цэнтрам партызанскай барацьбы на поўдні вобласці.
Наш абавязак - памятаць і клапаціцца аб ветэранах і ўдзельніках вайны, удовах воінаў, усіх, хто набліжаў перамогу на фронце і ў тыле.
У сувязі з гэтай падзеяй, сумесна с бібліятэкарамі цэнтральнай раённай бібліятэкі і бібліятэкарам гімназіі прайшло мерапрыемства гісторыка-краязнаўчы экскурс, прысвечаны 70-годдзю з дня стварэння 1-ай Гомельскай партызанскай брыгады “Шляхамі подзвіга” і паказам відыёфільма.